Адукацыйныя праекты Руху Беларускай Салідарнасці

СТВОРАНЫ НАВІГАТАР БЕЛАРУСКІХ АДУКАЦЫЙНЫХ ІНІЦЫЯТЫЎ

Па выніках канферэнцыі «Развіццё альтэрнатыўнай сістэмы адукацыі ў сучасных умовах», праведзенай ў Варшаве 27 лістапада 2022 года, РБС стварыў навігатар існуючых арганізацый і ініцыятыў беларускай альтэрнатыўнай сістэмы адукацыі.

Навігатар аб’ядноўвае ня толькі тыя арганізацыі, якія бралі ўдзел у канферэнцыі, але і тыя, якія даслалі інфармацыю пра сваю дзейнасць пазней. У дакуменце ёсць інфармацыя па выніках канферэнцыі, а таксама кантакты кожнай ініцыятывы.

Паглядзець навігатар можна па спасылцы.
На фота: скрыншот зместа навігатара.
На фота выява вынікаў інтэрактыўнага галасавання на канферэнцыі, дзе ўдзельнікі адказвалі на пытанне: «Што азначае эміграцыя для вашага прафесійнага жыцця?»

Каманда РБС і надалей будзе трымаць беларускую супольнасць у курсе важных навін, датычных беларускай альтэрнатыўнай адукацыі.