Яшчэ раз упэўнілася ў тым, наколькі мы розныя, і як важна ўсё дэталёва абмяркоўваць, каб атрымалася максімальна якасна і карысна для ўдзельнікаў і ўдзельніц — падкрэсліла Алеся Каролік і дадала:
Спікеркі — адназначна знаўцы сваёй справы. Кожная з іх па-свойму раскрыла тэму манетызацыі і далі парады, пра тое, на што трэба звярнуць увагу, каб праект быў рэалізаваны паспяхова і прыносіў прыбытак.