28 студзеня РБС правёў «Вебінар па манетызацыі адукацыйных устаноў і ініцыятыў», на якім прадстаўніцы адукацыйных устаноў падзяліліся ўласным досведам і распавялі, як займацца адукацыйнай дзейнасцю і атрымліваць ад гэтага прыбытак.
Вебінар працягнуўся з 13:00 да 16:00 і да яго падключыліся дзясяткі зацікаўленых гледачоў.
Першай на вебінары слова ўзяла Вольга Татарчык — заснавальніца моўнай школы Centrum Nauki Języków Słowianka, філолаг, спецыялістка ў сферы мэнэджменту і маркетынгу.

Вольга распавяла пра уласны досвед стварэння моўнай школы ў Варшаве і на якую мэтавую групу скіраваная яе дзейнасць. Падзялілася формулай вылічэння прыбытку ад моўны курсаў у фармаце групавых заняткаў.
Расказала і пра планы на будучыню, працу над падручнікам па беларускай мове для дарослых і дзіцячай кнігі.
Другой спікеркай была Святлана Куль-Сяльверстава — беларускі гісторык і літаратарка, доктар гістарычных навук, каардынатарка адукацыйнай ініцыятывы «Беларуская акадэмія».

Святлана казала пра дзейнасць ініцыятывы Беларуская акадэмія, пра ўдзел ў праектах валанцёраў, бо варта вызначаць мяжу паміж карысцю і шкодай для праекту. Таксама адзначыла важнасць дакумента, які выпускнікі любой адукацыйнай ўстановы ў выніку атрымаюць на рукі.
Закрывала вебінар экспертка Алена Астроўская (Пушкіна) — дзіцячая пісьменніца, заснавальніца школы, аўтарка адукацыйных праграм і першай Азбукі для самых маленькіх, прыватная школа SmartEd.
Закрывала вебінар экспертка Алена Астроўская (Пушкіна) — дзіцячая пісьменніца, заснавальніца школы, аўтарка адукацыйных праграм і першай Азбукі для самых маленькіх, прыватная школа SmartEd.
Алена таксама падзялілася досведам адкрыцця прыватнай школы и падлічыла колькі дакладна гэта будзе каштаваць у Польшчы.
Удзельнікі і ўдзельніцы былі вельмі зацікаўленымі і актыўнымі. Задавалі шмат пытанняў у чаце. Было бачна наколькі тэма адукацыі зараз актуальная.
Мадэратаркай вебінару была суарганізатарка курсаў «Мова нанова з Варшавы», менеджарка адукацыйных праектаў РБС, фасілітатарка ініцыятывы #IamRemarkable Алеся Каролік. Яна падзялілася ўражаннем ад мерапрыемства і адзначыла, што вебінар стаў для яе пілотным, дзе атрымала цікавы досвед арганізацыі і правядзення падобных сустрэч у анлайн фармаце.

Яшчэ раз упэўнілася ў тым, наколькі мы розныя, і як важна ўсё дэталёва абмяркоўваць, каб атрымалася максімальна якасна і карысна для ўдзельнікаў і ўдзельніц — падкрэсліла Алеся Каролік і дадала:
Спікеркі — адназначна знаўцы сваёй справы. Кожная з іх па-свойму раскрыла тэму манетызацыі і далі парады, пра тое, на што трэба звярнуць увагу, каб праект быў рэалізаваны паспяхова і прыносіў прыбытак.
Эксперткі давялі аўдыторыі шмат добрых парадаў па тэме вебінару. Вось толькі некаторыя з іх:
- Трэба паважаць свой час
- Старацца не рабіць усё самастойна, а вучыцца дэлегаваць паўнамоцтвы і адказную працу
- Адукацыйныя моўныя заняткі ў Польшчы не маюць падатку на Vat
- Калі плануеце рабіць адукацыйны праект (як рынкавы), то задайце сабе пытанне: Што чалавек будзе мець на выхадзе з вашай ўстановы? Сертыфікат, дыплом ці непатрэбную паперку?
- Калі вы з’яўляецеся кіраўніком, трэба быць гатовым разбірацца ў розных пытаннях, асабліва ў тым, што датычыцца бухгалтэрыі і падаткаў, каб пасля не прыйшлося плаціць вялікія штрафы
- Адукацыйны праект, які вы ствараеце, павінен падабацца не толькі вам. Ён мае быць якасным, запатрабаваным і канкурэнтназдольным
- Заўсёды сачыце за якасцю рэкламы свайго прадукта, бо дрэннай рэкламай можна і нашкодзіць
- Не трэба зацыклівацца на адным варыянце прадукта або паслугі, неабходна лавіраваць і змяняцца з часам
- Старайцеся сачыць за навінкамі ў сферы адукацыі. Згодна са статыстыкай, ў Польшчы зараз бракуе дадатковых заняткаў для дзяцей у сферах: музыкі, спорту, выяўленчага мастацтва, актыўнага адпачынку на вакацыях, тэатральных студый і іншае