Адукацыйныя праекты Руху Беларускай Салідарнасці

ВЫНІКІ КАНФЕРЭНЦЫІ ПРЫСВЕЧАНАЙ АЛЬТЭРНАТЫЎНАЙ СІСТЭМЕ АДУКАЦЫІ

2022-11-30 14:10
27 лістапада каманда Руху Беларускай Салідарнасці разам з міжнародным кансорцыумам «Еўрабеларусь» правяла канферэнцыю, прысвечаную альтэрнатыўнай сістэме беларускай адукацыі.

Агулам да#nbsp;канферэнцыі далучылася больш за#nbsp;400 чалавек: каля 200#nbsp;— ў рэжыме афлайн і больш за#nbsp;200#nbsp;— праз трансляцыю анлайн. Гэта былі прадстаўнікі акадэмічнай і неакадэмічнай адукацыі, навукоўцы, філосафы, сацыёлагі і настаўнікі. Сярод спікераў выступілі Павел Церашковіч, Анастасія Хаменкова, Андрэй Казакевіч, Андрэй Ягораў, Аляксандр Мілінкевіч, Алесь Лозка, Ася Смалянчук, Аліна Коўшык і іншыя.

Асноўнымі тэмамі, якія абмяркоўваліся падчас канференцыі былі магчымасці і выклікі падчас эміграцыі, інстытуцыі і механізмы ў падтрымку беларускай адукацыі, а#nbsp;таксама існуючыя ініцыятывы і развіццё альтэрнатыўнай сістэмы беларускай адукацыі ў цяперашніх умовах.
Першыя ўдзельнікі мерапрыемства пачалі прыходзіць за#nbsp;гадзіну да#nbsp;пачатку канферэнцыі, каб пазнаёміцца адзін з#nbsp;адным і выпіць кавы. Ужо на#nbsp;першай панэльнай дыскусіі, якую мадэравала Марына Сакалова, пачаліся актыўныя абмеркаванні альтэрнатыўнай сістэмы адукацыі. Падчас размовы адзін са#nbsp;спікераў канферэнцыі Павел Церашковіч прэзентаваў ідэю стварэння новай асацыяцыі для#nbsp;выкладчыкаў і навукоўцаў, якая мусіць стаць інструментам аб’яднання выкладчыкаў, працадаўцаў, вучняў і бацькоў дзеля ўзаемадапамогі, працаўладкавання і пабудовы ўстойлівых сувязяў.

У#nbsp;другой дыскусіі прадстаўнікі арганізацый, якія аказваюць дапамогу адукацыйным ініцыятывам, сярод якіх былі Аляксей Канстанцінаў, Андрэй Казакевіч і Вера Гуріновіч расправялі пра свае арганізацыі і адказалі на#nbsp;пытанні ўдзельнікаў канферэнцыі. Сярод іншага, навукоўцы і выкладчыкі пыталіся, дзе атрымаць падрымку для#nbsp;сябе і сваіх ініцыятываў, а#nbsp;таксама выступілі з#nbsp;прапановай часцей распавядаць пра стыпендыі і гранты для#nbsp;беларускіх студэнтаў.
Падчас трэцяга блока канферэнцыі было прадстаўлена больш за#nbsp;15 ініцыятываў, якія маюць непасрэднае дачыненне да#nbsp;альтэрнатыўнай сістэмы адукацыі. Па выніках канферэнцыі быў створаны «Навігатар па ініцыятывах», у якім сабраныя асноўныя звесткі пра арганізацыі, якія ўдзельнічалі ў мерапрыемстве, з іх кантактнымі дадзенымі.


На#nbsp;закрыцці канферэнцыі сузаснавальнік РБС Віталь Рымашэўскі пазначыў намер надалей падтрымоўваць прадстаўнікоў адукацыйнай сферы, у#nbsp;тым ліку, зладзіць у#nbsp;хуткім часе хакатон і анлайн-канферэнцыю па#nbsp;манетызацыі адукацыі.
Каманда Руху Беларускай Салідарнасці заклікае прадстаўнікоў ініцыятываў, якія не#nbsp;былі агучаны падчас канферэнцыі, да#nbsp;чацвёртага снежня даслаць на#nbsp;скрыню conference@belsolidarity.com інфармацыю пра дзейнасць ініцыятывы, каб мы#nbsp;дабавілі гэтую інфармацыю да#nbsp;«навігатара» ў наступным фармаце:

  • назва і дзейнасць арганізацыі/ ініцыятывы
  • мэты і задачы вашай ініцыятывы
  • кароткія звесткі пра гісторыю ўтварэння і развіцця (этапы)
  • рэалізаваныя праекты
  • вашыя сацыяльныя сеткі са#nbsp;спасылкамі, кантакты

Таксама тыя, хто не ўдзельнічаў у#nbsp;канферэнцыі, але хацеў#nbsp;бы пазначыць свой голас, можа даслаць свае пытанні ці пакінуць заяўку на#nbsp;далучэнне да#nbsp;асацыяцыі праз форму.