Адукацыйныя праекты Руху Беларускай Салідарнасці

ЛАДЗІМ ВЕБІНАР ПА МАНЕТЫЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНЫХ ІНІЦЫЯТЫЎ

Напрыканцы студзеня РБС ладзіць вельмі карыснае мерапрыемства, асабліва для тых, хто ўжо працуе ці плануе працаваць у адукацыйнай сферы. Для многіх беларускіх адукацыйных ініцыятыў дзейнасць не канвертуецца ў прыбытак, што замінае росту і пашырэнню магчымасцяў. Гэтая праблема і стала галоўным пытаннем для абмеркавання.

28 студзеня адбудзецца «Вебінар па манетызацыі адукацыйных устаноў і ініцыятыў», дзе пагаворым пра тое, як займацца адукацыйнай дзейнасцю і атрымліваць прыбытак, бо веды маюць свой кошт!

Спікерамі на вебінары выступяць:
  • Вольга Татарчыкзаснавальніца моўнай школы Centrum Nauki Języków Słowianka, філолаг, спецыялістка ў сферы мэнэджменту і маркетынгу.
  • Алена Астроўская (Пушкіна)дзіцячы пісьменнік, заснавальніца школы, аўтар адукацыйных праграм, аўтар першай Азбукі для самых маленькіх. Прыватная школа SmartEd.
  • Святлана Сільвестрава беларускі гісторык і літаратар, доктар гістарычных навук, каардынатар адукацыйнай ініцыятывы «Беларуская акадэмія».
Вебінар па манетызацыі адукацыйных устаноў і ініцыятыў пройдзе на анлайн-пляцоўцы Zoom, 28 студзеня, з 13-00 па 16-00 (па варшаўскім часе!). Удзел бясплатны, але трэба папярэдне зарэгістравацца, запоўніўшы форму тут.

Там жа вы можаце загадзя пакінуць свае пытанні да спікераў, для абмеркавання падчас вебінару.